“Буся” і “Вясёлка” – верныя сябры
Дарагія чытачы!
Нагадаю, як завуся.
Мяне клічуць гожа – Буся!
Я з’явіўся сябраваць
І вучыць,
і забаўляць.
Весяліцца разам з вамі.
Будзем добрымі сябрамі.
Ніна ГАЛІНОЎСКАЯ
Першы нумар чытанкі-маляванкі для дашкольнікаў “Буся” пабачыў свет у жніўні. Выданне адразу палюбілася чытачамі. Гэта і не дзіва: часопіс атрымаўся надзвычай цікавым і яркім, пазнавальным і вясёлым, аздобленым вельмі прыгожымі малюнкамі. У лістападзе ў Нацыянальным цэнтры творчасці дзяцей і моладзі ў Мінску адбылася прэзентацыя другога нумара “Бусі”. Чытанку-маляванку прадставілі яе “хросныя бацькі” – галоўны рэдактар Уладзімір Ліпскі і Раіса Баравікова. У суаўтарстве вядомыя пісьменнікі стварылі казку пра алфавіт “Чароўныя літары”. Маленькія гледачы змаглі паўдзельнічаць у конкурсах і атрымаць у падарунак новы нумар “Бусі”. На свята з вёскі Холміч Рэчыцкага раёна прыехала сямігадовая Наста Ільіна, якая здзівіла ўсіх сваімі чароўнымі спевамі і мастацкім свістам. Новае выданне з нараджэннем павіншавалі пісьменнікі Ніна Галіноўская, Генадзь Аўласенка, галоўны рэдактар часопіса “Маладосць” Святлана Дзянісава, намеснік дырэктара выдавецтва “Пачатковая школа” Вольга Ваніна. З вітальным словам выступіла Надзея Вялікая з Мінскага гарадскога ўпраўлення адукацыі. Шаноўным госцем на прэзентацыі была старшыня праўлення Беларускага саюза жанчын Надзея Ермакова.
Рэдакцыя чытанкі-маляванкі “Буся” рыхтуе да друку трэці нумар, у якім нашы чытачы знойдуць завяршэнне казкі пра алфавіт “Чароўныя літары”, а таксама шмат сюрпрызаў. У планах на наступны год – казка пра лічбы. Буся навучыць вас не толькі чытаць, а і лічыць! Абавязкова выпісвайце “Бусю” і “Вясёлку” і ў наступным годзе!
Вася ВЯСЁЛКІН
УВАГА!
“БУСЯ” – ДЛЯ МАЛЕНЬКІХ БУСЯНЯТ
Дарагія сябры – чытачы нашай цудоўнай “Вясёлкі”, якую вы штомесяц атрымліваеце і, канечне ж, з захапленнем вандруеце па яе старонках. Яны вам здаюцца чароўнай краінай вершаў, казак, апавяданняў, што нярэдка абуджаюць вашу ўласную фантазію. І вось ужо вы дасылаеце ў “Вясёлку” свой першы твор і ганарыцеся тым, што “Вясёлка” – ваша любімае выданне. Але ж у многіх з вас ёсць малодшыя брацікі ці сястрычкі, якім таксама хацелася б мець свой часопіс.
Пра гэта даўно марылі і многія мамы тых хлопчыкаў і дзяўчынак, якіх яны нярэдка ласкава называюць сваімі буськамі, альбо бусяняткамі, і спяшаюцца даць ім сваю пяшчотную “буську”. На самых розных кніжных выставах даводзілася чуць ад мам, каб пісьменнікі як мага больш твораў пісалі на роднай мове для дашкалят. Яны толькі пачынаюць адкрываць для сябе наш непаўторны край, і кожны з іх – ужо маленькі грамадзянін нашай мілай Беларусі. Аднойчы ім давядзецца адчыняць патаемныя дзверцы ў будучы дзень нашай краіны сваім залатым ключыкам.
І вось задумалася “Вясёлка”: а і сапраўды, ці не стварыць ёй свайго дзівоснага спадарожніка – часопіс для самых маленькіх беларусаў? Задумалася і стварыла! І назву не давялося доўга прыдумваць. Вядома, – “Буся”! У гэтым назове – пажаданні многіх мам. Калі выйшаў “пілотны” нумар “Бусі”, галоўны рэдактар “Вясёлкі” Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі паказаў яго адной маленькай дзяўчынцы, якая адразу ў захапленні, з радасцю прыціснула чытанку-маляванку да грудзей, маўляў, вось ён – мой часопіс! А старшыня праўлення Беларускага саюза жанчын Надзея Андрэеўна Ермакова, бласлаўляючы новае выданне, напісала: “Усе жанчыны Беларусі рады вітаць нараджэнне новага дзіцяці – часопіса “Буся” для самых маленькіх грамадзян нашай краіны, для выхаванцаў дзіцячых садкоў. Мы, мамы, усцешаны, што пісьменнікі, мастакі, кампазітары гатовы сваімі творамі выхоўваць юную змену. Няхай жа новае выданне прыйдзе ў кожную сям’ю, дзе ёсць дзеці…”! І новы часопіс рыхтуецца да свайго выхаду. “Буся” будзе ўключаны ў падпісны каталог “Белпошты” ўжо ў другім паўгоддзі 2013 года.
Падпісны індэкс для індывідуальных падпісчыкаў 0014 (кошт аднаго нумара 10000 рублёў), для ведамасных – 00142 (кошт аднаго нумара 12500 тысяч рублёў).
А пакуль… Пісьменнікі натхнёна ствараюць для “Бусі” новыя казкі, апавяданні, загадкі. Мастакі малююць дзівосныя малюнкі і рыхтуюць займальныя маляванкі для маленькіх бусянят. А рэдакцыя “Вясёлкі” для свайго спадарожніка распрацоўвае адмысловыя рубрыкі. Актыўна ўключайцеся ў гэтую працу і вы, дарагія нашы чытачы! “Буся” чакае ад вас цікавых аповедаў пра малодшых сястрычак і брацікаў. А бацькоў і выхавацеляў дзіцячых садкоў мы просім прысылаць свае прапановы, меркаванні і пажаданні. З вашай падтрымкай, шаноўныя, мы зробім змястоўны, займальны і проста, ва ўсіх адносінах, выдатны часопіс для самых маленькіх. І, магчыма, аднойчы камусьці з вас пашчасціць пачуць ад свайго мілага бусіка штосьці накшталт вось гэтых радкоў:
Мама, гэта ўсё не дзівы:
я – разумны і пачцівы.
Як належыць, апрануся
і скажу: «Цяпер дай “Бусю”»!
Малайцы,мы у Барысаве таксама папулярызуем “Бусю”, а цяпер, кали з’явіўся падісны індэкс будзем рэкламаваць сваім чытачам!
Малайцы! Добрая і патрэбная справа. Зараз будзе лягчэй займацца, прывіваць родную мову сваім дзеткам.
Мінская вобласть, Узденскі раен, в. Магільна, ДУДА “Неманскі дзіцячы сад”…
Часопіс “Буся” спадабаўся і дзецям і бацькам. Але хацелася б каб у часопісе быў невялікі тэкст для чытання па складах для дзяцей, якія ужо пачынаюць чытаць.
все было бы замечательно, если бы не принудиловка! В дет.садах доводят план и заставляют выписывать эти журналы. Почему раскрутку журнала взвалили на плечи и кошельки воспитателей. У нас есть учебная программа, утвержденные министерством хрестоматии для детей, нигде буся не упоминается, но если не выпишем заведующей придется отвечать. Родители предпочитают выписывать более дешевый и интересный Незнайка, Мишутка и пр. А те кто выписал жалуются что журналы не приходят во время.
Добрый день. Я воспитатель ясли сада выписывала “Бусю” и “Вясёлку” для своих воспитанников в группе. Отправляли рисунки в, несколько из них напечатали, дети были рады и расстроены те, которые так и не дождались своих на страницах журналов. И если, честно детям не нравятся эти журналы. Больше предпочитают “Незнайку”.