Аўторак, 29.03.2016 07:23
Я ў мастацкім агародзе
Толькі марная трава.
А якая? Смех, дый годзе:
Я – пякучка-крапіва.
Я расту вось тут пад плотам
І не так даўно ўзышла,
А ўжо многім абармотам
Рукі-ногі папякла.
Хто палез за агуркамі,
Хай той носіць ... Далей
|
Галоўнае ў "Вясёлцы"
Уладзiмiр Лiпскi прэзентуе сваю новую кнiгу!
12 лютага 2016 года ў 12.00 на галоўнай пляцоўцы БелЭКСПА (пр. Пераможцаў, 14) у межах XXIII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу адбудзецца прэзентацыя часопісаў “Вясёлка” і “Буся”. Прадстаўляе выданні галоўны рэдактар, ... Чытаць далей
Выйграй бiлеты на выставу “Калыханцы-35!”
Учора ў Мiнску адкрылася выстава “Калыханцы-35!”. Прапануем вам схадзiць туды бескаштоўна! Але для гэтага вы павiнны лепш за iншых выканаць адно з заданняў: - Напiсаць верш на беларускай мове пра "Калыханку", ... Чытаць далей
КОНКУРС! Дашлi валянцiнку Васю Вясёлкiну i атрымай ад яго ў адказ!
Сябры, хутка надыдзе Дзень усiх закаханых. Вася Вясёлкiн таксама закаханы. Яму падабаецеся ўсе вы, шаноўныя чытачы. Але ён не ведае ўсiх вашых адрасоў, каб прызнацца ў каханнi i даслаць цудоўную ... Чытаць далей
Крапіва
Галчаня з чацвёртага паверха
Панядзелак, 28.03.2016 12:18
Гэтае Галчаня вельмі цікаўнае і непаседлівае. Аднойчы так далёка вытыркнулася з гнязда, што выпала. Але не разбілася, а, адчайна залапатаўшы крыламі, мякка апусцілася на зямлю.
– Ой, вы ледзьве мяне не ... Далей
|
Вуж
Нядзеля, 27.03.2016 10:56
Расцягнуўшыся, прылёг
Вуж узбоч лясной сцяжынкі.
Галаву паклаў на мох
І на сонцы грэе спінку.
Вуж настыўся за зіму
У завеі так, здаецца,
Што на сонейку яму
Цэлы тыдзень трэба грэцца.
Анатоль Зэкаў ... Далей
|
Грак і шпак
Субота, 26.03.2016 10:54
Дзень шпаку даказваў грак,
Што ў яго чарнейшы фрак.
Ды не мог згадзіцца шпак,
Што ў яго святлейшы фрак.
А ў пяску як паваляліся –
Болей птушкі не спрачаліся.
Анатоль ЗЭКАЎ ... Далей
|
Лялька, падай чаю!
Пятніца, 25.03.2016 07:15
Музей дзяцінства
У свеце лялек японскія “нінгё” (што даслоўна перакладаецца як “вобраз чалавека”) – найстаражытнейшыя персанажы. Даўней у Японіі (як, зрэшты, і паўсюль) лялькі былі сімвалам добрых бостваў і ахоўвалі ад ... Далей
|
Сямейнае чытанне
Чацвер, 24.03.2016 06:07
Народжаная ў першы дзень вясны, паэтэса Еўдакія Лось несла ў свет сваімі вершамі і сонечнае цяпло, і адкрытасць – тое, чым была напоўнена яе душа. Ці не таму свой першы ... Далей
|
Музей дзяцінства
Серада, 23.03.2016 11:11
Лялька, падай чаю!
У свеце лялек японскія “нінгё” (што даслоўна перакладаецца як “вобраз чалавека”) – найстаражытнейшыя персанажы. Даўней у Японіі (як, зрэшты, і паўсюль) лялькі былі сімвалам добрых бостваў і ахоўвалі ... Далей
|
Сямейнае чытанне. Еўдакія ЛОСЬ
Серада, 23.03.2016 10:26
Еўдакія ЛОСЬ
Ледзь толькі крануцца падснежныя воды,
Ледзь толькі вярба прывітае вясну,
Раблюся я ворагам крохкай прыроды –
Галінкі ламлю я і ў хату цягну.
І не адчуваю, што з крыўдаю нейкай
Глядзяць на мяне, як ... Далей
|
Вершы Аляксандры Грыцкевiч
Серада, 23.03.2016 07:01
Дзве мурашкі ранкам золкім
Удваіх нясуць іголку
Ад сасны, зусім сухую –
Дом-палац яны будуюць.
***
Тры казы ў бабулі з дзедам.
Дзед выходзіць – козы следам
Цераз луг ідуць да рэчкі,
Там лазоўнік і парэчкі.
Трошкі траўкі паскубуць,
Трошкі ... Далей
|
Хто прыдумаў алфавіт?
Аўторак, 22.03.2016 07:59
Літары алфавіта – гэта, па сутнасці, сімвалы гукаў, якія мы прамаўляем. Да вынаходніцтва алфавіта людзі карысталіся малюнкамі. Напрыклад, выява антылоп абазначала, што ў гэтым месцы добрае паляванне. З часам малюнак ... Далей
|
Светлячок і Павучок
Панядзелак, 21.03.2016 07:50
Павучок са Светлячком
Збудавалі новы дом.
Дом прыгожы,
Дом высокі,
Ды зрабіць забылі вокны.
Павучок пачаў тужыць:
– Як без вокнаў будзем жыць?
Як тут ні напружвай вочы,
Не адрозніш дзень ад ночы.
– Не бядуй, мой Павучок, –
Супакоіў ... Далей
|
Ад Іны – да Паліны
Субота, 19.03.2016 10:35
З Інаю вучылі алфавіт мы,
А яна баіцца літар,
Бо праз нейкую хвіліну
Іна можа быць не Інай.
Л паставіш перад Інай –
І не Іна ўжо, а Ліна.
А як выйдзе А з-за спіны –
Атрымаецца ... Далей
|